Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Валожынскім раёне

21.06.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Дайняк А.М. у складзе мабільнай групы Валожынскага раённага выканаўчага камітэта наведала РУП "Валожынскі жылкамунгас".

У ходзе работы мабільнай групы была вывучана арганізацыя аховы працы непаўналетніх працуючых – удзельнікаў студэнцкага атрада. Выяўлена парушэнне ў частцы незабеспячэння ўдзельнікаў студэнцкага атрада спецыяльным абуткам.

Таксама мабільнай групай быў наведаны будаўнічы аб'ект: "Рэканструкцыя з рэстаўрацыяй Валожынскай Іешывы і добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі".

Дайняк А.М. было выяўлена 30 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, прапанавана адхіліць ад работы 5 працуючых, якія не прымяняюць сродкі індывідуальнай абароны.