Мабільная група ў Веткаўскім раёне
1 жніўня 2023 года мабільнай групай Веткаўскага райвыканкама з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонава У.Я. ажыццёўлены выезд на зернесушыльны комплекс ААТ «Іскра-Ветка».
У ходзе гэтага выезду вывучаны пытанні:
- наяўнасці металічных рашотак на завальных ямах і бункерах-назапашвальніках, ахоўных агародж на тэхналагічным абсталяванні зернесушыльнага комплексу;
- забеспячэння працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны;
- правядзення інструктажоў па пытаннях аховы працы.
Са службовымі асобамі арганізацыі праведзена прафілактычная гутарка аб выкананні заканадаўства аб ахове працы.