Мабільная група ў Веткаўскім раёне
20.06.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у працы мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама, якая здзейсніла выезд у ДУА «Шарсцінская базавая школа», філіял «Шарсцінскі СДК» ДУК «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці», а таксама на будаўнічы аб'ект ПМК-16 ААТ «Гомельскі аб'яднаны будаўнічы трэст» .
У час выезду дзяржінспектарам Дэпартамента выяўлена 30 парушэнняў патрабаванняў па ахове працы.
Звернута ўвага службовых асоб на бяспеку працы пры эксплуатацыі абсталявання, на бяспечнае выкананне пагрузачна-разгрузачных работ з дапамогай грузапад'ёмных машын, на прымяненне працуючымі сродкаў індывідуальнай абароны, у тым ліку абароны галавы (ахоўных касак), на вядзенне дакументацыі па ахове працы ў адпаведнасці з устаноўленымі. патрабаваннямі.
Арганізавана правядзенне агляду працуючых на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення.
Са службовымі асобамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні патрабаванняў па ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.