Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Веткаўскім раёне

13.06.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у працы мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама, якая здзейсніла выезд у арганізацыі ТАА «Палет Маркет» і УП «Рагачоўскі МКК-сэрвіс» (участак дрэваапрацоўкі), якія ажыццяўляюць дзейнасць у дрэваапрацоўчай сферы.

У час выезду дзяржінспектарам Дэпартамента звернута ўвага службовых асоб на бяспеку працы пры эксплуатацыі дрэваапрацоўчага абсталявання, на бяспечнае складаванне круглага лесаматэрыялу ў штабелях.

Арганізавана правядзенне агляду працуючых на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення.

Са службовымі асобамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні патрабаванняў па ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.