Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Веткаўскім раёне

18 красавіка 2023 года галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у працы мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама, якая здзейсніла выезд у кацельню "Паўночная" КЖУП "Веткаўскае" і басейн "Вікторыя" ДУ "Веткаўская ДЮСШ".

У час выезду дзяржінспектарам Дэпартамента звернута ўвага службовых асоб на правільнасць і своечасовасць правядзення інструктажоў па ахове працы, на бяспеку працы пры эксплуатацыі грузавых калясак, на спраўнасць асвятляльных прыбораў у дапаможных (падвальных) памяшканнях.

Са службовымі асобамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.