Мабільная група ў Веткаўскім раёне
06.03.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у працы мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама, якая здзейсніла чарговы выезд у арганізацыі, размешчаных на тэрыторыі раёна. На гэты раз вывучана работа вытворчага ўчастка "Ветка" філіяла "Аўтобусны парк № 6" ААТ "Гомельаблаўтатранс" і ДУА "Гімназія г. Веткі".
У час выезду выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, у тым ліку ў частцы эксплуатацыі станочнага абсталявання і ручной слясарнай прылады, эксплуатацыі грузавых калясак і стэлажоў, правядзення работнікам інструктажоў па ахове працы, эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў (памяшканняў).
Службовым асобам даведзена інфармацыя аб тыповых парушэннях патрабаванняў па ахове працы, праведзены гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.