Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Веткаўскім раёне

31 студзеня 2023 года галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у працы мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама, якая здзейсніла выезд на малочнатаварную ферму ААТ «Ікра-Ветка», а таксама наведала ДУА «Пыханская базавая школа».

У час выезду дзяржінспектарам Дэпартамента звернута ўвага на выкананне патрабаванняў па ахове працы па:

  • ачыстцы тэрыторый ад снега і лёду з ужываннем супрацьгалалёдных матэрыялаў,
  • бяспечнай эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў у зімовы перыяд;
  • правядзенню работнікам інструктажоў па ахове працы;
  • забеспячэнню работнікаў СІЗ.

Арганізавана правядзенне агляду працуючых на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення.

Са службовымі асобамі арганізацый праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.