Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Веткаўскім раёне

28 лютага 2023 года галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у працы мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама, якая здзейсніла выезд у кацельню КЖУП «Веткаўскае» (аг. Прысна) і ДУА «Прыснянская базавая школа».

У час выезду выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, у тым ліку ў частцы правядзення работнікам інструктажоў па ахове працы, эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў (памяшканняў).

Са службовымі асобамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.