Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Веткаўскім раёне

24 студзеня 2023 года галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сафонаў У.Я. прыняў удзел у працы мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама, якая здзейсніла выезд у арганізацыі ТАА «ЛетаБел» і ТАА «Палет Маркет», якія ажыццяўляюць дзейнасць у дрэваапрацоўчай сферы.

У час выезду дзяржінспектарам Дэпартамента звернута ўвага службовых асоб на бяспеку працы пры эксплуатацыі дрэваапрацоўчага абсталявання, на бяспечнае складаванне круглага лесаматэрыялу ў штабелях.

Са службовымі асобамі вышэйназваных арганізацый праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.