Мабільная група ў СУП «Забалацце 2010»
Галоўны дзяржаўны інспектар Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Крумкачоў А.С. прыняў удзел у працы мабільнай групы Рагачоўскага райвыканкама, якая наведала СУП "Забалацце 2010".
Прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў у частцы:
захоўвання балонаў з газамі;
эксплуатацыі падлогавага бязрэйкавага транспарту і грузавых калясак;
выкарыстання слясарнай прылады;
эксплуатацыі транспартных сродкаў і металаапрацоўчага абсталявання.
Па выніках нагляднага мерапрыемства Крумкачоў А.С. расказаў работнікам аб бяспечных метадах пры выкананні работ і прывёў прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Кіраўніку арганізацыі выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.