Мабільная група ў Столінскім райвыканкаме
22.02.2023 намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сніпіч А.Г. у складзе мабільнай групы Столінскага райвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы наведаў ААТ «Тарфапрадпрыемства Глінка» (в. Лука, Столінскі раён).
Пры абследаванні вытворчых участкаў былі выяўлены асобныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, сярод якіх:
- эксплуатацыя грузападымальнага механізму, які не адпавядае патрабаванням аховы працы;
- эксплуатацыя грузавых калясак без таблічак (надпісаў) з указаннем грузападымальнасці, інвентарнага нумара, наймення структурнага падраздзялення арганізацыі;
- эксплуатацыя обдирочно-заточнага станка без указання добра бачнай стрэлкай працоўнага кірунку кручэння шпіндзеля абразіўнага станка;
- эксплуатацыя настольна-свідравальнага станка, на стале якога не прадугледжана магчымасць надзейнага замацавання вырабаў і прыстасаванняў;
- парушэнні заканадаўства аб ахове працы пры эксплуатацыі пляцовак абслугоўвання абсталявання.
Па выніках наведвання кіраўніку прадпрыемства выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў. Са службовымі асобамі і работнікамі прадпрыемства праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры рамонце сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі.