Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Старадарожскім раёне

16.06.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Туміловіч Д.Ю. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Старадарожскага раёна.

Быў ажыццёўлены выезд у ААТ "Арэса-агра" і на будаўнічы аб'ект "Рэканструкцыя малочнатаварнай фермы № 3 з будаўніцтвам даільна-малочнага блока і кароўнікаў у раёне аг.Горкі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці".

Па выніках абследаванняў Туміловіч Д.Ю. выяўлена 40 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана забараніць эксплуатацыю адзінкі абсталявання, якая стварае пагрозу жыццю і здароўю працуючых, а таксама не дапускаць да работы 5 працуючых, дапушчаных да выканання работ без прымянення сродкаў індывідуальнай абароны.