Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Старадарожскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Туміловіч Д.Ю. у рамках правядзення ў Мінскай вобласці Месячніка бяспекі пры зімова-стойлавым утрыманні жывёлы прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу Старадарожскага раёна. У ходзе работы мабільнай групы абследаваны жывёлагадоўчыя аб'екты адкрытага акцыянернага таварыства "Залужжа".

У ходзе абследавання выяўлены факты допуску працуючых да работы без правядзення з імі пярвічнага на працоўным месцы інструктажу па ахове працы, паўторнага інструктажу па ахове працы, а таксама не адпаведнасці кампрэсараў патрабаванням бяспекі.

Па выніках наведвання мабільнай групай кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Дзяржаўным інспектарам з работнікамі праведзена гутарка аб выкананні патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ, а таксама ажыццяўленні кантролю з боку службовых асоб арганізацый за выкананнем працуючымі гэтых патрабаванняў.