Мабільная група ў Старадарожскім раёне
На мінулым тыдні галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Туміловіч Д.Ю. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Старадарожскага раёна.
Быў ажыццёўлены выезд у ТАА «Шапчыцы-агра» і ААТ «Старадарожскі райаграсэрвіс».
Па выніках абследаванняў Туміловіч Д.Ю. выяўлена 38 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана не выкарыстоўваць 3 адзінкі абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых, а таксама не дапускаць да работы 3 працуючых, дапушчаных да выканання работ без праходжання стажыроўкі па пытаннях аховы працы і 2 працуючых без праходжання першаснай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.