Мабільная група ў Старадарожскім раёне
17.02.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Туміловіч Д.Ю. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Старадарожскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ «Палажэвічы», ТАА «Сінягова-агра» і УАЗ «Старадарожская цэнтральная раённая бальніца».
Па выніках абследаванняў Туміловіч Д.Ю. выяўлена і прапанавана для ўстаранення 46 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана не выкарыстоўваць 2 адзінкі абсталявання, якое стварае пагрозу жыццю і здароўю працуючых, а таксама не дапускаць да работы 19 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення паўторнага інструктажу па ахове працы і працуючага без правядзення стажыроўкі па пытаннях аховы працы.