Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Салігорскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу Салігорскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ "Добрыца" і ААТ "Вырашальны".

Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 26 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, ёсць неабходнасць у адхіленні ад выканання работ 2 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення з імі інструктажу па ахове працы, 2 працуючых, дапушчаных да выканання работ без прымянення сродкаў індывідуальнай абароны, забароне 1 адзінкі абсталявання.