Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Салігорскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. у рамках правядзення абласнога месячніка бяспекі ў сельскагаспадарчых арганізацыях пры падрыхтоўцы і правядзенні веснавых палявых работ 2024 года прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу Салігорскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ "Добрыца", ААТ "Вырашальны".

Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 37 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, ёсць неабходнасць у адхіленні ад выканання работ 34 працуючых, дапушчаных да працы без правядзення з імі праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, 1 працуючага, дапушчанага да выканання работ без прымянення сродкаў індывідуальнай абароны, ёсць неабходнасць у забароне 4 адзінак абсталявання.