Мабільная група ў Салігорскім раёне
На мінулым тыдні намеснік начальніка Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Перапечкі Ю.С. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый у сферы будаўніцтва, жыллёва-камунальнай, лясной гаспадаркі, прамысловасці і арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці Салігорскага раёна.
Падчас рэйду прадстаўніком Дэпартамента былі выяўлены і рэкамендаваны для ўстаранення парушэння па пытаннях аховы працы:
- выкананне патрабаванняў складзіравання матэрыялаў і гатовых вырабаў;
- парадак правядзення паўторных і пазапланавых інструктажоў;
- забеспячэнне парадку пры выкананні рамонтных работ;
- абавязковае функцыянаванне вентыляцыйнай сістэмы ў памяшканні для выканання зварачных прац;
- наяўнасць агароджы на пляцоўцы, для абслугоўвання абсталявання на вышыні.
У адрас арганізацый накіраваны рэкамендацыі аб устараненні выяўленых парушэнняў па ахове працы.