Мабільная група ў Салігорскім раёне
Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. у рамках правядзення ў Мінскай вобласці Месячніка бяспекі пры зімова-стойлавым утрыманні жывёлы прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу Салігорскага раёна. У ходзе работы мабільнай групы абследавана жывёлагадоўчыя аб'екты СГФ "Краснаслабодскі" ААТ "Салігорскі райаграсэрвіс" і Аграфірма "Чырвоная Ніва" ААТ "Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі".
У ходзе абследавання выяўлены факты допуску працуючых да работы без правядзення з імі пярвічнага на рабочым месцы інструктажу па ахове працы, паўторнага інструктажу па ахове працы, без прымянення імі сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама не адпаведнасці вакуумнай устаноўкі патрабаванням бяспекі.
Па выніках наведвання мабільнай групай кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.
Дзяржаўным інспектарам з работнікамі праведзена гутарка аб выкананні патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ, а таксама ажыццяўленні кантролю з боку службовых асоб арганізацый за выкананнем працуючымі гэтых патрабаванняў.