Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Салігорскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па пытаннях аховы працы ў сферы будаўніцтва, жыллёва-камунальнай, лясной гаспадарак, прамысловасці і арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці Салігорскага райвыканкама. У ходзе работы мабільнай групы абследаваны будаўнічыя аб'екты: «Бягучы рамонт клініка-дыягнастычнай лабараторыі УАЗ «Салігорская ЦРБ» (СУ-137 ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі»), «Будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў № № 2.1, 2. сеткамі і добраўпарадкаваннем у мікрараёне № 22 г. Салігорска» (СУ-137 ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», ААТ «Салігорскі домабудаўнічы камбінат», УП «Салігорскае ўпраўленне Белсантэхмантаж-2»), «Узвядзенне падстрэшка на зямельным участку па адрасе: Менская вобл., Салігорскі р-н , Капацэвіцкі с/с» (ТАА "МСЛ-Сэрвіс"), а таксама ТАА "Немакор" і ДУА "Сярэдняя школа № 3 г. Салігорска»

У ходзе абследавання выяўлены факты допуску працуючых да работы без правядзення з імі ўступнага, першаснага на рабочым месцы, паўторнага інструктажу па ахове працы, першаснай і перыядычнай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, без прымянення імі сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама неадпаведнасці такарна-вінтарэзных і заточнага станка патрабаванням бяспекі.

Па выніках наведвання мабільнай групай кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Дзяржаўным інспектарам з работнікамі праведзена гутарка аб выкананні патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ, а таксама ажыццяўленні кантролю з боку службовых асоб арганізацый за выкананнем працуючымі гэтых патрабаванняў.