Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Салігорскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па пытаннях аховы працы ў сферы будаўніцтва, жыллёва-камунальнай, лясной гаспадарак, прамысловасці і арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці Салігорскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ "Беларуськалій" 1 РУ, ААТ "Салігорскі домабудаўнічы камбінат" (будаўнічыя аб'екты: "Будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома № 2.1 з інжынернымі сеткамі і добраўпарадкаваннем у мікрараёне № 22 г. Салігорска", "Будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома № 2 інжынернымі сеткамі і добраўпарадкаваннем у мікрараёне № 22 г. Салігорска»), Электрамантажнае ўпраўленне ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», СУ-149 ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі» (будаўнічы аб'ект «Будаўніцтва пазапляцовачных інжынерных сетак жылых дамоў па вуліцы Маладзёжнай у г. п. Старобін Салігорскага раёна»).

Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 26 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, ёсць неабходнасць у адхіленні ад выканання работ 3 працуючых, дапушчаных да працы без правядзення з імі паўторнага інструктажу па ахове працы, 2 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення з імі першаснага на працоўным месцы інструктажу па ахове працы , 3 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення з імі перыядычнай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, 1 працуючага, дапушчанага да выканання работ без прымянення сродкаў індывідуальнай абароны.

  • Яндекс.Метрика