Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Салігорскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Салігорскага райвыканкама па пытаннях аховы працы ў сферы будаўніцтва, жыллёва-камунальнай, лясной гаспадарак, прамысловасці і арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ "Салігорская аўтабаза", ПП "Брыз-Энерга", ТАА "Белаўтаспецгруп-М".

Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 41 парушэнне заканадаўства аб ахове працы, прапанавана адхіліць ад выканання работ 24 працуючых, з іх 7 працуючых, дапушчаных да работы без правядзення з імі паўторнага інструктажу па ахове працы, 3 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення з імі першаснага на працоўным месцы інструктажу. па ахове працы, 12 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення з імі першаснай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, 13 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення з імі перыядычнай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, 10 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення з імі медыцынскага агляду і працуючага, дапушчанага да выканання работ без прымянення сродкаў індывідуальнай аховы.