Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Слуцкім раёне

11.07.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны і іншых арганізацый Слуцкага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ТАА «Юнікспрод», КЗС СГФ «Крывая Града» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ТАА «Дорбудсэрвіс», СУ-55 ААТ «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі».

Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 50 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, ёсць неабходнасць у адхіленні ад выканання работ 19 працуючых, дапушчаных да работы без правядзення з імі першаснай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы і працуючага, дапушчанага да работы без прымянення сродкаў індывідуальнай абароны.