Мабільная група ў Слуцкім раёне
12.04.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Гурына А.І. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях усіх форм уласнасці Слуцкага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ДЛГУ "Слуцкі лясгас", ТАА "Слуцкспецмантаж" і філіял "Генетык" ААТ "Смалявічы бройлер".
Па выніках абследаванняў Гурынай А.І. выяўлена 50 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана не выкарыстоўваць 2 адзінкі абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых, а таксама не дапускаць да работы 9 працуючых, дапушчаных да выканання работ без сродкаў індывідуальнай абароны і інструктажу па ахове працы.