Мабільная група ў Слуцкім раёне
22.02.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Гурына А.І. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях усіх форм уласнасці Слуцкага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ «Вітко-Агра», ТАА «МехІнТэх», ТАА «ФудМір».
Па выніках абследаванняў Гурынай А.І. выяўлена 45 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана не выкарыстоўваць 2 адзінкі абсталявання, якое стварае пагрозу жыццю і здароўю працуючых, а таксама не дапускаць да работы 4 працуючых, дапушчаных да выканання работ без сродкаў індывідуальнай абароны.