Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Слонімскім раёне

05.09.2023 з мэтай павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці пры правядзенні работ па нарыхтоўцы кукурузы начальнік Навагрудскага МРА Стромскі І.С. у складзе мабільнай групы сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама, наведаў сельскагаспадарчыя арганізацыі Слонімскага раёна.

Пры абследаванні асаблівая ўвага ўдзялялася захаванню норм заканадаўства аб ахове працы пры эксплуатацыі аўтатрактарнай і агрэгатаванай тэхнікі, забеспячэнню і выкарыстанню работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны, захаванню норм бяспекі пры правядзенні работ па рамонце аўтатрактарнай тэхнікі, удзялялася ўвага арганізацыі адпачынку і харчавання работнікаў.

З работнікамі арганізацый на працоўных месцах і ў месцах правядзення работ праведзены тлумачальныя гутаркі, у ходзе якіх указана на недапушчэнне парушэнняў заканадаўства аб ахове працы і агучаны меры адказнасці за парушэнні.

Па выніках маніторынгу падрыхтаваны рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых недахопаў.