Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Шаркаўшчынскім раёне

На мінулым тыдні галоўны дзяржаўны інспектар Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дулінец С.Ф. у складзе мабільнай групы Шаркаўшчынскага раёна наведала ААТ "Княж" і ААТ "Ельня-Агра".

У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Віцебскага аблвыканкама работа дзейнасці мабільных груп у рамках Месячніка па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ прадаўжаецца да 25 мая 2023 года.

У ходзе работы мабільнай групы выяўлены наступныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, у частцы:

- парушэнні патрабаванняў бяспекі пры рамонце і тэхнічным абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі;

- арганізацыі і правядзення працаўнікам інструктажу па ахове працы;

- арганізацыі і правядзенні кантролю за станам вадзіцеляў;

- не выкананне патрабаванняў парадку выпуску механічных транспартных сродкаў і самаходных машын на лінію.

Пасля завяршэння рэйду Дулінец С.Ф. дадзены растлумачэнні работнікам прадпрыемства па бяспечных метадах і прыёмах выканання работ. Кіраўніцтву арганізацыі выдадзены пісьмовыя рэкамендацыі з указаннем тэрмінаў ухілення выяўленых парушэнняў.