Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Пінску

05.04.2023 намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сніпіч А.Г. у складзе мабільнай групы Пінскага гарвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы абследаваў ААТ "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне "Палессе" і ААТ "Пінскі мясакамбінат" (г. Пінск).

Пры абследаванні названых прадпрыемстваў былі выяўлены асобныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, сярод якіх:

- эксплуатацыя грузападымальнага механізму, які не адпавядае патрабаванням аховы працы;

- эксплуатацыя грузавых калясак без таблічак (нанесеных надпісаў) з указаннем грузападымальнасці, інвентарнага нумара, наймення структурнага падраздзялення арганізацыі;

- парушэнні заканадаўства аб ахове працы пры эксплуатацыі пляцовак абслугоўвання абсталявання.

Па выніках абследавання кіраўніку прадпрыемства выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў. Са службовымі асобамі і работнікамі прадпрыемства праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры рамонце сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі.