Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Пінску

11.01.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Пінскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Лой С.А. у складзе мабільнай групы Пінскага гарвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы наведаў РУЭСП "Днепра-Бугскі водны шлях" (г. Пінск).

Пры абследаванні дзяржінспектарам Дэпартамента прадпрыемства было ўказана на выяўленыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, сярод якіх:

  • выкананне рамонтных работ будаўнічай тэхнікі, устаноўленай на аглядавых канавах, без прымянення работнікамі пераходных масткоў і ахоўных касак пры знаходжанні ў гэтых канавах;
  • парушэнні заканадаўства аб ахове працы пры складзіраванні і захоўванні запасных частак і інструмента.

Па выніках наведвання кіраўніку прадпрыемства выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў.

Са службовымі асобамі і работнікамі прадпрыемства праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры рамонце і абслугоўванні тэхнікі.