Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Ашмянскім раёне ў рамках месячніка бяспекі працы пры ўборцы збожжавых культур, што праводзіцца ў Гродзенскай вобласці.

10.08.2023 галоўным дзяржаўным інспектарам Смаргонскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ясевіч Н.А. прыняты ўдзел у выездзе мабільнай групы Ашмянскага райвыканкама ў КСУП "Гальшаны", БРСУП "Эксперыментальная база "Баруны" ў рамках месячніка бяспекі працы пры ўборцы збожжавых культур, што праводзіцца ў Гродзенскай вобласці.

Былі выяўлены парушэнні ў частцы адсутнасці ахоўных агародж прывадаў механізмаў зернеачышчальных машын, збожжаўборачных камбайнаў, непрымянення трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці, аператарамі сушыльных установак спецыяльнага адзення і абутку, якое непасрэдна забяспечвае бяспеку працы, эксплуатацыі няспраўнага абсталявання (такарных станкоў).

Са службовымі асобамі праведзена тлумачальная гутарка ў частцы недапушчальнасці парушэнняў патрабаванняў аховы працы.

Кіраўнікам арганізацый накіраваны рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.