Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў ААТ «Прынёманскі»

З мэтай павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў перыяд з 1 красавіка па 1 мая 2023 г. праводзіцца месячнік бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас правядзення веснавых палявых работ. Начальнік Навагрудскага МРА Стромскі І.С. у ходзе правядзення гэтых мерапрыемстваў у складзе мабільнай групы Навагрудскага райвыканкама сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама наведаў ААТ "Прынёманскі". Пры абследаванні асаблівая ўвага ўдзялялася на выкананне норм заканадаўства аб ахове працы пры эксплуатацыі аўтатрактарнай і агрэгатаванай тэхнікі пры ўнясенні арганічных і мінеральных угнаенняў, пры эксплуатацыі пасяўных агрэгатаў, забеспячэнні і выкарыстанні работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны, якія непасрэдна забяспечваюць бяспеку вытворчасці работ з мінеральнымі ўгнаеннямі, удзялялася ўвага на арганізацыю. адпачынку і харчавання работнікаў, задзейнічаных у пасяўной кампаніі. З работнікамі арганізацыі на працоўных месцах і ў месцах правядзення палявых работ праведзены тлумачальныя гутаркі, службовым асобам указана па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Па выніках абследаванняў падрыхтаваны рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых недахопаў.

  • Яндекс.Метрика