Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў ААТ «Барысаўжылбуд»

Намеснік начальніка Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Касцюкоў А.Р. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі па пытаннях аховы працы Барысаўскага райвыканкама ў арганізацыях Барысаўскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ «Барысаўжылбуд».

У ходзе выезду вывучаны пытанні:

захавання патрабаванняў аховы працы пры вытворчасці будаўнічых канструкцый;

арганізацыі і правядзенне работнікам аглядаў, інструктажоў па ахове працы;

забеспячэння працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны.

Са службовымі асобамі арганізацыі праведзена гутарка і дадзены тлумачэнні па пытаннях, якія ўзніклі.

Па выніках абследавання Касцюковым А.Р. выяўлена 12 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана забараніць дзейнасць 3 адзінак абсталявання.


  • Яндекс.Метрика