Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Мсціслаўскім раёне

Намеснік начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Клімянкоў А.А. у складзе мабільнай групы Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта наведаў філіял «Мсціслаўскі» ААТ «Бабулін гладыш» - кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш», Мсціслаўскі філіял Адкрытага акцыянернага таварыства «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» ». У ходзе работы мабільнай групы былі вывучаны пытанні захавання заканадаўства аб ахове працы пры:

  • арганізацыі працоўных месцаў;
  • правядзенні рамонтных работ у майстэрні;
  • выпуску тэхнікі на лінію;
  • правядзенні перадрэйсавага медыцынскага агляду;
  • забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны;
  • правядзенні работнікам інструктажоў па ахове працы.

Кіраўнікам арганізацый накіраваныя рэкамендацыі аб ухіленні парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, выяўленых падчас працы мабільнай групы.

Праведзена прафілактычная гутарка са службовымі асобамі і працаўнікамі, пры гэтым асаблівая ўвага нададзена забеспячэнню бяспекі працы пры арганізацыі працоўных месцаў і выкананню тэхналогій вытворчасці прац пры рамонце аўтатрактарнай тэхнікі.

  • Яндекс.Метрика