Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Мінскім раёне

28.04.2023 начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аўсянкін П.Г. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях усіх форм уласнасці Мінскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд на будаўнічыя аб'екты ў Мінскім раёне. Быў ажыццёўлены выезд у ТАА «Самелга» і ПУП «САМЕЛГА-ПЛЮС».

Па выніку абследаванняў Аўсянкіным П.Г. было ўстаноўлена 31 парушэнне заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана не дапускаць да работы 15 працуючых (якія не прайшлі праверку ведаў па пытаннях аховы працы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку).

Са службовымі асобамі праведзена прафілактычная гутарка аб выкананні патрабаванняў па ахове працы.