Мабільная група ў Любанскім раёне
02.06.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны і іншых арганізацый Любанскага раёна.
Быў ажыццёўлены выезд у ААТ "Урэцкі".
Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 10 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.
Кіраўніку арганізацыі выдадзены рэкамендацыі.