Мабільная група ў Любанскім раёне
23.03.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны і іншых арганізацый Любанскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у КУП "Мінскаблдарбуд" "ДРБУ № 193", ДУ "Любанскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый" і аб'ект будаўніцтва "Капітальны рамонт жылога дома № 53 па вуліцы 9-га Мая ў г. Любань".
Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 20 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана не дапускаць да работы 3 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.