Мабільная група ў Любанскім раёне
22.02.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны і іншых арганізацый Любанскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ "БВА" і ААТ "Юшкавічы".
Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 40 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана не выкарыстоўваць 2 адзінкі абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых, а таксама не дапускаць да работы 38 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення паўторнага інструктажу па ахове працы і працуючага, дапушчанага да выканання работ без выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы.