Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Любанскім раёне

25.01.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны і іншых арганізацый Любанскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ДУП "Любанскае ПМС".

Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 18 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, прапанавана забараніць эксплуатацыю 2 адзінак абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых, а таксама адхіліць ад працы (не дапускаць да працы) 52 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення праверкі ведаў па пытаннях аховы працы і 3 якія працуюць без правядзення паўторнага інструктажу па ахове працы.