Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Любанскім раёне

15.03.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны і іншых арганізацый Любанскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ "Забалоцкі" і ААТ "Рэчань".

Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 40 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана не выкарыстоўваць 5 адзінак абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых, а таксама не дапускаць да работы 11 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення паўторнага інструктажу па ахове працы, 6 працуючых, дапушчаных да выканання работ без выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны, 6 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення праверкі ведаў па пытаннях аховы працы і працуючага, дапушчанага да выканання работ без правядзення стажыроўкі па ахове працы.

  • Яндекс.Метрика