Мабільная група ў Любанскім раёне
09.08.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Гурына А.І. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях усіх форм уласнасці Любанскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у ААТ "Урэцкі", ААТ "Таліца-агра", студэнцкі педагагічны атрад "Арэскі дазор" імя З.Г.Лышчэні на базе ДУА "Аздараўленчы лагер "Арэса" Любанскага раёна", студэнцкі экалагічны атрад "Зорны" на базе. ТАА "Геар Экспарт", студэнцкі сельскагаспадарчы атрад "Рэчанскі" імя Т.Я.Смірнова на базе ААТ "Рэчань".
Па выніках абследаванняў Гурынай А.І. выяўлена 30 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, рэкамендавана не выкарыстоўваць 2 адзінкі абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых не дапускаць да работы 59 працуючых, дапушчаных да выканання работ без інструктажу па ахове працы і сродкаў індывідуальнай абароны.