Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Любанскім раёне

07.07.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны і іншых арганізацый Любанскага раёна.

Быў ажыццёўлены выезд у ДУА «Аздараўленчы лагер «Арэса» Любанскага раёна», студэнцкі педагагічны атрад «Арэса» імя К.І.Шаплыкі на базе ДУА «Аздараўленчы лагер «Арэса» Любанскага раёна», студэнцкі экалагічны атрад «Фенікс» імя І.А. .Муравейка на базе РУП «Любанская ЖКГ».

Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 16 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, ёсць неабходнасць у адхіленні ад выканання работ працуючага, дапушчанага да работы без правядзення з ім першаснай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, 4 працуючых, дапушчаных да работы без правядзення з імі перыядычнай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, 9 працуючых, дапушчаных да працы без правядзення з імі паўторнага інструктажу па ахове працы.

Таксама Францкевічам І.А. праведзена нарада з навучэнцамі, ён азнаёміў прысутных з пытаннямі заканадаўства аб працы і аб ахове працы з мэтай прававой асветы навучэнцаў старэйшых класаў з улікам патрабаванняў дзейнага заканадаўства.