Мабільная група ў Любанскім раёне
11.01.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу і будаўнічай галіны, а таксама іншых арганізацый Любанскага раёна, якой былі абследаваны ААТ "Гарадзяцічы-Агра", СУ "Загальскі" ААТ "Мапід ».
Пры наведванні арганізацый дзяржінспектарам Дэпартамента было ўказана на 33 выяўленыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, прапанавана адхіліць ад работы (не дапускаць да работы) 85 працуючых, якія не прайшлі стажыроўку, інструктаж па ахове працы і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама не эксплуатаваць 5 адзінак абсталявання, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых.