Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Лагойскім раёне

10.02.2023 намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Жукоўская Ж.А. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, у будаўнічай галіне, і іншых арганізацый Лагойскага раёна. Былі наведаны Лагойскі філіял ДП «Мінаблпаліва» і СТАА «ТрайплФарм».

Па выніках абследавання Жукоўскай Ж.А. выяўлена амаль 3 дзясяткі парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, а таксама ўказана на неабходнасць неадкладнага правядзення мерапрыемстваў па ачыстцы тэрыторыі ад снегу і лёду з прымяненнем супрацьгалалёдных матэрыялаў.

Кіраўнікам арганізацый накіраваны рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў заканадаўства.