Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Краснапольскім раёне

Галоўным дзяржаўным інспектарам Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Шлынавым А.А. прыняты ўдзел у выездзе мабільнай групы Краснапольскага райвыканкама з наведваннем аддзялення «Халмянскае» ААТ «Краснапольскі».

Пры наведванні збожжатакоў і месцаў правядзення ўборачных работ выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства аб ахове працы:

- допуск да выканання работ асоб без прымянення сродкаў індывідуальнай абароны, якія не прайшлі паўторны інструктаж па ахове працы,

- адсутнасць ахоўных агародж рухомых частак сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання,

- не забеспячэнне бяспечнай эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў (часткова адсутнічаюць элементы шыфернага даху на збожжаскладу, дах рамонтнай майстэрні працякае, падлогі не роўныя, маюцца выбоіны).

Кіраўніку выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення парушэнняў па ахове працы ў найкарацейшыя тэрміны і прыцягненню службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці.

Праведзена прафілактычная гутарка са службовымі асобамі і работнікамі ААТ "Краснапольскі" і было адзначана, што асаблівая ўвага павінна быць удзелена забеспячэнню бяспекі працы пры арганізацыі рабочых месц і выкананню тэхналогій вытворчасці работ пры ўборачных работах і недапушчэнню няшчасных выпадкаў на вытворчасці.