Мабільная група ў Касцюковіцкім раёне
16.03.2023 намеснік начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Клімянкоў А.А. у складзе мабільнай групы Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта наведаў КСУП "Мошавае Агра".
У ходзе работы мабільнай групы былі вывучаны пытанні захавання заканадаўства аб ахове працы пры:
- правядзенні рамонтных работ у майстэрні;
- эксплуатацыі пляцоўкі для захоўвання тэхнікі;
- выпуску тэхнікі на лінію;
- правядзенні перадрэйсавага медыцынскага агляду;
- забеспячэнні працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны;
- правядзенні работнікам інструктажоў па ахове працы.
Кіраўніку арганізацыі накіраваны рэкамендацыі для ўстаранення парушэнняў патрабаванняў па ахове працы.