Мабільная група ў Кобрынскім раёне
20.04.2023 у рамках месячніка бяспекі працы ў перыяд правядзення веснавых палявых работ начальнік Кобрынскага міжраённага аддзела Нічыпарук І.У. прыняў удзел у працы мабільнай групы Кобрынскага райвыканкама.
У ходзе праведзеных абследаванняў сельскагаспадарчых арганізацый асаблівая ўвага ўдзелена пытанням выканання патрабаванняў па ахове працы пры эксплуатацыі і рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, прымянення работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны, правядзення інструктажу па ахове працы, арганізацыі кантролю стану вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў на прадмет знаходжання ў стане ап'янення.
Па выніках абследавання выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.