Мабільная група ў Камянецкім раёне
23.03.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Макарук С.М. прыняў удзел у працы мабільнай групы Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці, якая наведала ГУДА "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Камянецкага райвыканкама".
Падчас рэйду мабільнай групы інспектарам праведзены неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленых парушэннях, у прыватнасці:
- праходжання перыядычнага медыцынскага агляду работнікамі па сумяшчальных прафесіях;
- па ўстаноўцы ахоўнага кажуха абразіўнага круга на заточным станку;
- абсталявання свідравальнага станка прыладай для надзейнага замацавання вырабаў і прыстасаванняў;
- парадку распрацоўкі інструкцый па ахове працы.
У завяршэнні інспектар правёў гутаркі з адказнымі службовымі асобамі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, адказаў на пастаўленыя імі пытанні.