Мабільная група Камянецкага раёна
Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кошка А.У. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Камянецкага раённага выканаўчага камітэта сумесна з пракуратурай Брэсцкай вобласці.
Былі абследаваны ААТ "АграТурна", ААТ "Белавежскі", будаўнічыя аб'екты арганізацый УП "Камянецкая ПМК-14" ДА "Брэстбудсельсельбуд" і КУП "Брэстжылбуд", у выніку абследавання выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, у частцы:
- выкарыстання работнікамі выдадзеных СІЗ;
-эксплуатацыі падлогавага бязрэйкавага транспарта і грузавых калясак;
- эксплуатацыі станочнага абсталявання;
- захоўвання паўпрычэпаў, с/г машын;
- агароджы межаў зон пастаянна дзеючых небяспечных вытворчых фактараў, тэхналагічных праёмаў будынка;
Па выніках правядзення праверак:
- кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы;
- праведзены гутаркі з работнікамі і адказнымі асобамі;
- дадзены растлумачэнні па ўзніклых пытаннях;