Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Хоцімскім раёне

10.04.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Гарбакоў С.М. у складзе мабільнай групы Хоцімскага райвыканкама наведаў будаўнічыя аб'екты раёна.

Падчас рабочага візіту прадстаўніком Дэпартамента прыняты меры па спыненні парушэнняў патрабаванняў па ахове працы:

  • зачыненыя, агароджаныя і пазначаныя праёмы ў перакрыццях будынка, які будуецца, у якія маглі зваліцца працаўнікі;
  • працоўныя месцы і праходы да іх, размешчаныя на вышыні больш за 1,3 м і адлегласці менш за 2 м ад мяжы перападу па вышыні, былі агароджаны часовымі інвентарнымі агароджамі;
  • работнікі былі азнаёмлены пад роспіс з праектам вытворчасці работ;
  • прыпынена эксплуатацыя няспраўных сродкаў падмашчвання і абсталявання;
  • работнікі, якія не выкарыстоўвалі сродкі індывідуальнай абароны, адхілены ад працы.

Акрамя таго, спецыялістам будаўнічых арганізацый дадзены растлумачэнні па бяспечных метадах і прыёмах выканання работ, выдадзены рэкамендацыі аб устараненні выяўленых парушэнняў.