Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Гарадоцкім раёне

У рамках правядзення месячніка забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур, галоўны дзяржінспектар працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Штыцька Т.Ф. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы Гарадоцкага райвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях усіх форм уласнасці.

Прадстаўнік Дэпартамента падчас рэйду мабільнай групы сумесна з прадстаўніком Пракуратуры раёна былі абследаваны працоўныя месцы СУП "Паўночны" і былі вывучаны пытанні:

-забеспячэння працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны;

- арганізацыя і правядзенне праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў работнікаў арганізацыі і выкананне парадку допуску работнікаў да самастойнай працы;

- забеспячэння бяспечнага абслугоўвання, рамонту абсталявання зернесушыльнага комплексу, наяўнасць эксплуатацыйнай дакументацыі на дадзенае і іншае эксплуатуемае абсталяванне.

У ходзе рэйду дзяржінспектарам было рэкамендавана прыпыніць 3-і адзінкі збожжаўборачнай тэхнікі неадпаведных патрабаванням бяспекі (адсутнасць ахоўных агародж), 2 работнікі, якія не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны, адхілены ад работы.

Па выніках прафілактычных мерапрыемстваў выдадзены рэкамендацыі ў арганізацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў.